Мінчук скраў у сваім доме ровар і схаваў яго за спадарожнікавай антэнай, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У Маскоўскі РУУС Мінска звярнуўся мужчына з заявай аб крадзяжы з тамбура пад'езда ровара і бегавела агульным коштам 250 рублёў. Міліцыя высветліла, што здзейсніў крадзеж жыхар гэтага самага дома.

Пры пакватэрным абыходзе аператыўнік звярнуў увагу на жыхара другога паверха. Неўзабаве той прызнаўся, што скраў маёмасць суседзяў. Выкрадзены ровар быў знойдзены за спадарожнікавай антэнай-талеркай.

Маскоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК (крадзеж).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру