Міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея падчас форуму «Мінскі дыялог» спыталі пра нядаўнюю заяву МУС аб сцягу ЛГБТ-супольнасці над пасольствам Вялікабрытаніі.

«Звяртайцеся ў МУС Беларусі, хай яны каментуюць», — коратка сказаў Макей. Потым ён усё ж вырашыў крыху развіць сваю думку.

«Маё меркаванне ў тым, што любы дзяржаўны ці палітычны дзеяч, любая структура, робячы заявы, павінна думаць аб наступствах ва ўсіх кірунках», — сказаў Макей. Гэта можна разглядаць як невялікі ўкол МУС, што не падумаў, якая будзе рэакцыя.

Праўда, потым Макей яшчэ крыху інакш вырашыў выруліць сітуацыю. «Я лічу, што мы, узаемадзейнічаючы з еўрапейскім структурамі ў галіне правоў чалавека, павінны ўлічваць спецыфіку і менталітэт таго ці іншага народа. Ёсць шэраг рэчаў, якія непрымальныя для нашага менталітэту. Гэта тычыцца і Беларусі, і шэрагу іншых краін. Важна не навязваць тыя ці іншыя рэчы», — адзначыў міністр замежных справаў.

Уладзімір Макей адзначыў, што пытанне меншасцяў вельмі далікатнае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?