Сквер перад будынкам пасольства Расіі ў Літве назвалі імем забітага ў Маскве лідара расійскай апазіцыі Барыса Нямцова, піша Delfi.

Гарадскі савет Вільні такое рашэнне прыняў у тэрміновым парадку ў сераду. Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус прапаноўваў назваць гэты сквер імем Расійскіх дэмакратаў, аднак пасля сустрэч вядомымі расійскімі апазіцыянерамі ён сваё меркаванне змяніў.

Такім чынам, адзначыў ён, будзе не толькі ўвекавечана імя Нямцова, жыхары Вільні таксама аддадуць пашану і павагу ўсяму расійскаму дэмакратычнаму руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0