Пра гэта заявіў міністр абароны краіны Сон Ён Му. Робатаў плануецца актыўна выкарыстоўваць ва ўсіх відах узброеных сіл Паўднёвай Карэі.

Паўднёвая Карэя цяпер перажывае дэмаграфічны крызіс. Сёння колькасць насельніцтва краіны складае каля 50 мільёнаў чалавек. Паводле прагнозу ААН, да 2050 году насельніцтва краіны скароціцца да 40 мільёнаў чалавек і да 20 мільёнаў — да 2100 года, калі сітуацыя не будзе пераламаная.

Скарачэнне колькасці насельніцтва прыводзіць да зніжэння колькасці ўзброеных сіл, паколькі ўзнікае недахоп прыдатных да вайсковай службы людзей. Паводле ацэнак вайскоўцаў, фарміраванне змяшаных падраздзяленняў з робатаў і людзей дазволіць падтрымаць баявую моц узброеных сіл на фоне скарачэння нараджальнасці і зніжэння колькасці насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?