Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка спраў прэзідэнта Віктара Шэймана з 60-годдзем, піша БелТА
«Ваш жыццёвы шлях з'яўляецца годным прыкладам сумленнага служэння Айчыне. За гады прафесійнай дзейнасці вы праявілі сябе як адказны кіраўнік, які ўмее эфектыўна вырашаць складаныя задачы дзяржаўнага будаўніцтва», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўнымі прыярытэтамі работы Віктара Шэймана нязменна заставаліся гарантаванне нацыянальнай бяспекі, умацаванне абараназдольнасці і садзейнічанне эканамічнаму развіццю Беларусі.
«Перакананы, што вашыя энергічнасць, самааддача, адданасць інтарэсам беларускага народа дазволяць вам і ў далейшым плённа працаваць на карысць Радзімы», — падкрэсліў кіраўнік краіны.
0
0
0
0
0
0