AP

AP

Кошт біткойна крыху больш чым за паўгода зрабіў поўнае кола і ў найбліжэйшы час застанецца на ўзроўні 8—10 тысяч даляраў, лічаць апытаныя Cointelegraph аналітыкі.

У канцы 2017 года — з лістапада па снежань — цана біткойна вырасла з 8 тысяч даляраў да 20 тысяч, да канца мая 2018 га курс вярнуўся да адзнакі 7,5—8 тысяч даляраў. Па словах кіраўніка партнёра фонду Full Tilt Capital Энтані Пампліана, скачок быў незвычайным, зараз біткойн вяртаецца ў свой дыяпазон.

Пампліана адзначыў, што пакуль для рынку няма станоўчых навін, якія прывялі б да рэзкага росту кошту біткойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0