26 мая ў Заслаўі прайшла акцыя «Астравецкі шлях» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС. Арганізатарамі акцыі выступлі Беларуская партыя «Зялёныя», БХД, рух салідарнасці «Разам», паведамляе Радыё Свабода.

Як паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук, на акцыю сабралася 15 чалавек. Сярод іх палітыкі і актывісты дэмакратычных арганізацый з Менска, жыхары Радашковічаў і Маладзечна.

Прамоцыі «Астравецкага шляху» у Заслаўі сярод мясцовых жыхароў не было, сказаў Кучук. Арганізатары не ведалі ці будзе дазвол на акцыю і вырашылі не заклікаць людзей на несанкцыяванае мерапрыемства, удзел у якім — адміністрацыйнае правапарушэнне. На наступных акцыях «Астравецкага шляху» арганізатары чакаюць убачыць больш мясцовых жыхароў.

Раней паведамлялася, што падобныя акцыі будуць 26-га кожнага месяца. 26 чэрвеня акцыя павінна прайсці ў Радашковічах, 26 ліпеня ў Маладзечне, затым у Вілейцы, Смаргоні, Ашмянах, а 26 лістапада ў Астраўцы, дзе будуецца АЭС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0