З мячом — журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч.
26 мая ў Мінску прайшоў X журналісцкі турнір па міні-футболе памяці Юрыя Шырокага. У спаборніцтвах узялі ўдзел каманды БелаПАН, Сябры Шырокага, ГА «БАЖ», «Наша Ніва», «Прессбола», Tribuna.com.
У выніку каманда Tribuna.com перамагла ў фінале газету «Прессбол» і заняла першае месца.
У каманды «Прессбола», адпаведна, другое месца. Трэцяе месца — у «Нашай Нiвы».
На варотах — Зміцер Панкавец.
Найлепшым нападаючым турніру названы Віталь Зыблюк (Tribuna.com), абаронцам — Юрый Турэйка, «Прессбол». Найлепшым галкіперам названы Зміцер Панкавец з «Нашай Нівы» (на фота).
Намеснік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрый Шырокі раптоўна памёр 13 студзеня 2008 года на 37-м годзе жыцця, ад сэрца. Футбольныя турніры ў яго памяць праводзяцца сярод прадстаўнікоў СМІ ад 2008 года.





