Двое дзяцей загінулі на пажары ў Бабруйску, паведаміла прэс-служба МНС.
Паведамленне пра пажар ў дзевяціпавярховым будынку паступіла а 02:41. Калі ратавальнікі зламалі металічныя дзверы, у кватэры на восьмым паверсе было моцнае задымленне. На падлозе ў спальні былі знойдзеныя 6-гадовыя хлопчык і дзяўчынка. Дзяцей перадалі медыкам, аднак, выратаваць іх не ўдалося.
Маці ў момант пажару дома адсутнічала. Старэйшае дзіця знаходзілася ў бабулі. Прычыны і абставіны пажару высвятляюцца.





