24 мая ў Кракаве завершылася міжнародная канферэнцыя «За нашу і вашу свабоду», арганізаваная польскім Інстытутам нацыянальнай памяці. На сустрэчы была прынятая рэзалюцыя супраць маршаў у Гайнаўцы, паведамляе радыё «Свабода».

Удзельнікі гэтых маршаў гераізуюць асобу Рамуальда Райса, вядомага пад мянушкай «Буры» — камандзіра антыкамуністычнага партызанскага аддзела, які забіваў у тым ліку беларусаў Падляшша.

У кракаўскай канфэрэнцыі ўзялі ўдзел навукоўцы, ветэраны польскага антыкамуністычнага падполля і дысідэнты з постсавецкіх краінаў — Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Украіны, Літвы, Беларусі, а таксама з Чачэніі.

Беларусь на ёй рэпрэзентавалі кіраўнікі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. З ініцыятывы Зянона Пазняка канфэрэнцыя прыняла «Зварот да ўсіх польскіх патрыётаў і мясцовых уладаў у справе маршу памяці «Выклятых жаўнераў» і дзейнасьці Рамуальда Райса «Бурага». 

«Звяртаемся да польскіх мясцовых уладаў і да польскіх патрыётаў, каб сёння асобы, у шчырасці намераў і патрыятызме якіх мы не сумняваемся, баронячы памяць пра «выклятых жаўнераў», узгаднялі гэта з правам, з агульным інтарэсам і справядлівым падыходам, не дазвалялі, не праводзілі так званых «маршаў Бурага» і не ўдзельнічалі ў іх, кіруючыся дзяржаўнымі інтарэсамі цяперашняй Польшчы, якія сёння палягаюць на абніжэнні ўзроўню негатыўных эмоцый паміж польскім і беларускім народамі, на развіцці супрацоўніцтва, заснаванага на даверы і ўзаемна карыснай мірнай працы», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Чытайце таксама: Беларуская памяць пра «выклятых жаўнераў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?