Свята, прысвечанае 100-годдзяю памежнай службы, адбыўся сёння ў мінскім парку Горкага, паведамляе сайт Дзяржпагранкамітэта.
Парк падзялілі на 14 тэматычных пляцовак. На адной з іх кінолагі прадэманстравалі навыкі сваіх чатырохногіх сяброў — пошук наркотыкаў у схованках, абясшкоджванне зламыснікаў і выратаванне закладнікаў.
Таксама госці свята ўбачылі сучасныя ўзоры авіяцыйнай тэхнікі памежнікаў, форменнага абмундзіравання, плавальных сродкаў і зброі.





