Форвард англійскага «Лестэра» Ахмед Муса, які выступае на правах арэнды ў маскоўскім ЦСКА, дапамог вызваліцца з турмы нігерыйскага горада Кано 40 зняволеным. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на sportinglife.ng.

Па інфармацыі выдання, нігерыйцы былі асуджаныя за даўгі. Муса вырашыў выплаціць даўгі пасля таго, як даведаўся ад турэмных чыноўнікаў, па якіх прычынах людзі былі асуджаныя да зняволення.

У матэрыяле таксама ўказана, што футбаліст ахвяраваў ежу і грошы беднякам.

У канцы студзеня Ахмед Муса перайшоў з «Лестэра» у ЦСКА на правах арэнды. Гуляе ў складзе зборнай Нігерыі з 2010 года. У 2013-м стаў пераможцам Кубка афрыканскіх нацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0