Пяць тысяч чалавек выйшлі на марш ў Берліне, арганізаваны правай папулісцкай партыяй «Альтэрнатыва для Германіі».
Удзельнікі маршу «Будучыня Германіі», Берлін, 27 мая 2018 года. Фота AFP.
На маршы прыхільнікаў найбуйнейшай апазіцыйнай партыі гучалі лозунгі супраць ўрада Ангелы Меркель і супраць прыёму бежанцаў з мусульманскіх краін. Удзельнікі шэсця пад назвай «Будучыня Германіі» прайшлі ад цэнтральнага чыгуначнага вакзала ў напрамку Брадэнбургскіх варот.
Праціўнікаў «Альтэрнатывы для Германіі» на вуліцы Берліна выйшла ў некалькі разоў больш. Іх колькасць ацэньваецца як 25 тысяч.
20—25 тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыі супраць правых папулістаў. Акцыю падтрымалі прадстаўнікі «Левай партыі» і «зялёных». Фота: DPA.
Усяго ў горадзе прайшло 13 мерапрыемстваў, арганізаваных левымі аб'яднаннямі, актывістамі супраць расізму, ЛГБТ-актывістамі. Некаторыя з іх плылі па рацэ Шпрэе на лодках з лозунгамі супраць расізму і нацызму.
Парадак у ходзе акцый забяспечвалі каля двух тысяч паліцэйскіх. Буйных парушэнняў парадку не зафіксавана.





