Акцёр і музыкант Джоні Дэп прызнаўся, што хоча наведаць маўзалей Леніна. Ён прыбыў у Маскву ў рамках турнэ групы Hollywood Vampires, удзельнікам якой ён з'яўляецца.
«Так шмат варыянтаў, што можна наведаць і ўбачыць у Маскве. Хацелася б наведаць маўзалей Леніна, наведаць краму рускіх музычных інструментаў. Але ўсё залежыць ад вольнага часу», — цытуе Лента.ру.
Дэп сказаў, што ужо наведаў кватэру Уладзіміра Маякоўскага ў Маскве. У папярэднія візіты ў яго не было досыць вольнага часу для наведвання славутасцяў.
«Маякоўскі — адзін з маіх любімых паэтаў. Неверагодна было наведаць месца, у якім ён жыў разам са сваёй сям'ёй», — падзяліўся акцёр.
«Hollywood Vampires ужо ў Маскве! Гэта Джоні Дэп падчас візіту ў музей Маякоўскага. Канцэрт супергруппы заўтра», — размясцілі арганізатары фота акцёра ў сацыяльнай сетцы Facebook.
Амерыканскі калектыў Hollywood Vampires быў заснаваны ў 2015 годзе Джоні Дэпам, спеваком Элісам Куперам і ўдзельнікам групы Aerosmith Джо Пэры. У Расію калектыў прыехаў у рамках сусветнага турнэ.





