Відэазапіс цудоўнага выратавання імгненна разляцеўся па сацсетках.

Менш за хвіліну Мамуду Гасаму пайшло на тое, каб ўскараскацца на чацвёрты паверх будынка, падцягваючыся з аднаго балкона на іншы, і перахапіць хлопчыка з рук мужчыны, які спрабаваў утрымаць дзіця ад падзення, перагнуўшыся цераз балконную перагародку з суседняй кватэры.

Прэзідэнт Эманюэль Макрон запрасіў 22-гадовага Гасама ў панядзелак наведаць Елісейскі палац, каб асабіста выказаць яму падзяку ад імя ўсіх французаў.

Відэазапіс цудоўнага выратавання быў апублікаваны ў «Фэйсбуку» вечарам у суботу, з тых часоў яго ужо паглядзела амаль сем мільёнаў чалавек.

Мэр Парыжа Ан Ідальго таксама выказала сваё захапленне гераізмам малійца і распавяла, што асабіста падзякавала выратавальніку па тэлефоне.

Яна назвала яго «Чалавекам-павуком з 18-й акругі», маючы на ўвазе адміністрацыйны раён Парыжа, дзе разгарнулася драма са шчаслівым канцом.

Паводле яе слоў, малады мужчына распавёў ёй, што некалькі месяцаў таму прыехаў у Францыю з Малі ў надзеі пачаць новае жыццё.

«Я адказала, што яго гераічны жэст стаў прыкладам для ўсіх грамадзян і што Парыж, безумоўна, з радасцю падтрымае яго імкненне ўладкавацца ў Францыі», — дадала мэр.

Гасама распавёў журналістам, што проста праходзіў міма, калі ўбачыў натоўп каля аднаго з дамоў людзей, якія глядзелі ўверх.

«Я зрабіў гэта, бо гэта было дзіця, — цытуе яго Le Parisien. — Я палез … Дзякуй богу, мне ўдалося яго выратаваць».

«Шчасце, што побач апынуўся чалавек, досыць падрыхтаваны фізічна, у якога хапіла мужнасці кінуцца на дапамогу дзіцяці», - сказаў агенцтву Франс прэс прадстаўнік пажарнай службы выратавання.

Па дадзеных мясцовых СМІ, бацькоў дзіцяці ў гэты час не было дома.

Бацьку дапытала паліцыя па падазрэнні ў грэбаванні сваімі бацькоўскімі абавязкамі. Маці хлопчыка, наколькі вядома, у суботу не было ў Парыжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?