Reuters.com

Reuters.com

В.а. прэм'ер-міністра Італіі Джузэпэ Контэ адмовіўся ад спробаў сфарміраваць урад. Раней паведамлялася, што прэзідэнт краіны наклаў вета на прапанаваную прэм'ерам кандыдатуру міністра эканомікі, піша Бі-бі-сі.

Контэ паведаміў, што вярнуў свой мандат в.а. прэм'ер-міністра прэзідэнту краіны.

Пра гэта было абвешчана пасля сустрэчы паміж прэзідэнтам і прэм'ерам вечарам у нядзелю. Джузэпэ Контэ прадставіў спіс міністраў свайго кабінета прэзідэнту Сэрджа Матарэла ў надзеі сфармаваць кааліцыйны ўрад.

Выступаючы пасля сустрэчы з прэзідэнтам, Контэ заявіў: «Я адмовіўся ад мандата сфармаваць урад, прапанаванага прэзідэнтам Матарэлай».

Перашкодай для фарміравання новага ўрада Італіі стала абмеркаванне кандыдатуры міністра эканомікі.

Па італьянскіх законах, прэзідэнт краіны мае права адхіліць прызначэнне члена кабінета міністраў. Аднак рашэнне Матарэлы не зацвердзіць прызначэнне міністра эканомікі абурыла кіраўніцтва дзвюх партый.

Нацыяналістычная партыя «Ліга», сумесна з рухам «Пяць зорак» што высунулі прафесара Контэ на пасаду прэм'ера, настойвала на асобе 81-гадовага эканаміста Паала Савоны, які не задаволіў прэзідэнта Сэрджа Матарэла з-за сваёй антыеўрапейскай пазіцыі.

Матарэла папярэдзіў, што перспектыва з'яўлення ў Італіі папулісцкага ўрада устрывожыла італьянскіх і замежных інвестараў.

Рэйтынгавае агенцтва Moody пагражае знізіць сувэрэнны крэдытны рэйтынг Італіі да Ваа3. Гэта толькі на адну прыступку вышэй за так званы «смеццевы» рэйтынг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0