За апошнія некалькі дзён з розных канцоў краіны прыходзілі навіны аб забойствах. Прычына паўсюль адна — п’яныя сваркі.

25 мая ў адной з віцебскіх кватэр знайшлі труп 50-гадовага мужчыны. Як высветліла міліцыя, кампанія выпівала. Двое штосьці не падзялілі, і 30-гадовы мужчына да смерці збіў старэйшага.

26 мая ў вёсцы Янавічы (Расонскі раён, Віцебская вобласць) на вуліцы знайшлі цела пенсіянера, мясцовага жыхара. Удзень ён ехаў на ровары і напаткаў аднавяскоўца, 59-гадовага рабочага. Той ударыў пенсіянера нажом у грудзі. Нападнік быў п’яны. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.

У той жа дзень у Любанскім раёне 47-гадовы вясковец выпіваў са сваёй маці. Пачалася сварка. Мужчына схапіў нож і ўдарыў ім жанчыну. Тая памерла.

Ізноў-такі 26 мая жыхарка Рэчыцы зарэзала свайго мужа. 35-гадовая жанчына выпівала разам з ім. Далей усё стандартна: сварка, нож, труп. Жанчыну затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?