ria.ru

ria.ru

Выступаючы на з'ездзе ўпаўнаважаных па правах дзяцей, кіраўнік Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін распавёў пра тое, што супраць Расіі вядзецца інфармацыйная вайна, і трэба глядзець на замежны досвед.

«У Турцыі замест «Яндэкса», «Гугла» ёсць свая інфармацыйная сістэма работы для дзяцей. А мы нават Instagram закрыць не можам. А між іншым Instagram трэба закрываць, бо тэракт у Ленінградзе ў мінулым годзе быў здзейснены пры дапамозе Instagrama», - заявіў кіраўнік СК.

«Мы кажам: давайце скароцім фармальную доўгую працэдуру закрыцця сайтаў і праграм. Не, мы цягнем гадамі. І зараз мне сказалі, што Instagram падае ў суд на дзяржаву. Гэта поўнае скажэнне сітуацыі», — сказаў Бастрыкін.

Таксама ў ходзе выступлення Бастрыкін адзначыў, што толькі ў маскоўскім рэгіёне ў мінулым годзе 40 чалавек скончылі жыццё самагубствам. «Пакуль мы з вамі засядаем — дзіця застаецца сам-насам са сваімі праблемамі. Як правіла, гэта шчаслівыя сем'і. Дзеці самотныя ў школе, у сям'і. І ў іх застаецца што? Інтэрнэт. А там суіцыд».

Пры гэтым кіраўнік СК адзначыў, што яго малодшаму сыну 13 гадоў. «Я прыходжу дадому не раней 10-й вечара. Я не магу вырваць яго ад экрана камп'ютара. Нашы дзеці ў Інтэрнэце: давайце нешта рабіць», — заклікаў Бастрыкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?