У нядзелю 27 мая стартаваў адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе («Ралан Гарос»). Ужо ў другі дзень спаборніцтваў завяршыла выступленне экс-першая ракетка свету, беларуска Вікторыя Азаранка.

Яна сустракалася з 22-гадовай чэшкай Кацярынай Сіняковай. Суперніца знаходзіцца на 54-м месцы сусветнага рэйтынгу, а Азаранка — 84-я.

Сінякова перамагла ў двух сэтах з аднолькавым лікам 7:5, 7:5. Азаранка пасля разыходу з мужам ніяк не можа вярнуцца ў форму.

У жаночых спаборніцтвах Беларусь яшчэ прадставяць Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч. У мужчын Ілья Івашка. Ягоная сустрэча з аўстрыйцам Дамінікам Цімам запланаваная на сёння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?