Пракурор падчас спрэчак бакоў у Масгарсудзе запатрабаваў прызнаць вінаватым украінскага журналіста Рамана Сушчанку, які абвінавачваецца ў шпіянажы, і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе 14 гадоў зняволення. Пра гэта РБК паведамілі ў прэс-службе суда.

Суд абвесціць сваё рашэнне 4 чэрвеня.

Рамана Сушчанку затрымалі ў кастрычніку 2016 года, яго абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Украіны. Па дадзеных ФСБ, ён збіраў звесткі аб дзейнасці Узброеных сіл і Нацгвардыі Расіі. Украінскія ўлады, у сваю чаргу, дачыненне журналіста да разведкі адмаўляюць.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger