Упраўленне федэральнай службы судовых прыставаў па Наўгародскай вобласці (Расія) расказала пра ката, які нібы выдаў свайго гаспадара-даўжніка.
У канцы мая трэба было даставіць у аддзел Акулаўскага раёна грамадзяніна К., які завінаваціў на ўтрыманне траіх дзяцей больш за 800 тыс. рублёў (каля 13 тыс. даляраў). Аднак дома мужчыны не аказалася.
Дзверы прыставам адкрыла сужыцелька і прапанавала людзям у пагонах пераканацца, што дома нікога няма. Аднак увагу прыставаў прыцягнуў кот, які пільна і нават з некаторым здзіўленнем глядзеў пад канапу.
Нахіліўшыся, судовы прыстаў пабачыў там К., які ляжаў пад нізкай канапай. Каб дастаць аматара пагуляць у хованкі, прыйшлося нават прыпадняць спальнае месца.





