У гэты вясновы прызыў каталіцкіх і праваслаўных святароў і семінарыстаў у войска не забяруць. Паводле інфармацыі прэс-службы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, афіцыйнага дакумента аб адтэрміноўцы пакуль няма: «У ваенкаматах пра гэта папярэдзілі на словах», піша Tut.by.

— Я звязаўся з айцом Андрэем з Гродна, — распавядае ксёндз Юрый Санько, прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. — Раніцай ён падышоў у ваенкамат, але інфармацыі аб адтэрміноўцы яшчэ не было. Яго папрасілі прыйсці праз гадзіну, а пасля гэтага паведамілі, што ён можа быць вольны.

Айцу Андрэю 26, і ў войска яго ўжо не прызавуць. Семінарысты ж атрымалі адтэрміноўку да лютага.

— Нашы студэнты духоўных школ розных рангаў сёння таксама атрымалі адтэрміноўкі ад войска, — паведаміў протаіерэй Сергій Лепін, старшыня сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата).

На пытанне, чаму святары і семінарысты ў гэтым годзе атрымалі позвы, у Юрыя Санько адказу няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0