Вытворца безалкагольных напояў Coca-Cola упершыню за 125 гадоў існавання выпусціў алкагольны напой. Ён з'явіўся ў крамах Японіі ў панядзелак.

Напой выпускаецца толькі з цытрынавым смакам, яго крэпасць вар'іруецца ад 3% да 7%.

Паведамляецца, што запуск накіраваны на маладых спажыўцоў, асабліва на жанчын.

Па традыцыі кампаніі, рэцэпт напою строга засакрэчаны, аднак вядома, што ён натхнёны папулярным у Японіі напоем Chu-Hi — газіроўкай з араматызатарамі, у якую дадаецца мясцовы алкагольны напой сёцю. Chu-Hi таксама прадаецца ў банках і ўтрымлівае ад 3% да 8% алкаголю.

У Японіі Chu-Hi лічыцца альтэрнатывай піву і карыстаецца асаблівай папулярнасцю сярод жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?