Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што лічыць Расію самай сур'ёзнай пагрозай глабальнага свету, перадае Польскае радыё.
«Напад на Грузію ў 2008 годзе, а таксама незаконная анэксія Крыма і ваенная інтэрвенцыя ва Украіне ў 2014 годзе паказваюць рэальныя намеры Расіі. Падзеі апошніх дзён даказалі, што Крэмль дазваляе сабе рабіць з выкарыстаннем хімічнай зброі на тэрыторыі краін НАТА і ўмешвацца ў дэмакратычныя працэсы», — дадаў Дуда.
Таксама ён заклікаў краіны-ўдзельніцы НАТА імкнуцца да ўмацавання сувязяў і адзначыў, што для ЗША найлепшай інвестыцыяй з'яўляецца стабільнасць і бяспека ў Еўропе.
«Для ўсіх нас важна развіццё палітыкі бяспекі і абароннага супрацоўніцтва ў Еўрасаюзе, а таксама развіццё супрацоўніцтва ЕС з ЗША. Умацаванне абараназдольнасці еўрапейскіх краін пашырае магчымасці ўсяго Паўночнаатлантычнага альянсу, у тым ліку ЗША», — падкрэсліў Дуда.





