Сэрвіс Яндэкс.Таксі пачаў працаваць у Магілёве. Магілёўцы могуць замовіць таксі праз мабільны дадатак або на сайце.
Яндэкс.Таксі не працуе з кіроўцамі наўпрост, а супрацоўнічае толькі з таксапаркамі і дыспетчарскімі службамі. Пры размеркаванні заказаў дадатак улічвае рэйтынг кіроўцы, заснаваны на ацэнках карыстальнікаў і статыстыцы выкананых паездак.
Прадстаўнікі сэрвісу заяўляюць, што сярэдні час чакання таксі ў Магілёве будзе ў межах 5-7 хвілін. На карце горада ў дадатку можна сачыць за тым, як набліжаецца машына.





