Расійскі мільярдэр і ўладальнік футбольнага клуба «Чэлсі» Раман Абрамовіч, які сутыкнуўся з цяжкасцямі пры падаўжэнні брытанскай візы, стаў грамадзянінам Ізраіля і збіраецца жыць у Тэль-Авіве.

Міністэрства ўнутраных спраў пацвярджае паведамленні аб тым, што прыватны самалёт бізнэсмэна прызямліўся ў аэрапорце імя Бэн-Гурыёна, дзе Абрамовічу выдалі пасведчанне асобы грамадзяніна. Ён стане самым багатым чалавекам Ізраіля і будзе жыць у Тэль-Авіве.

Крыніцы Бі-бі-сі ва ўрадзе Ізраіля пацвердзілі, што Абрамовіч прыляцеў у Ізраіль каля гадзіны дня ў панядзелак і афіцыйна атрымаў грамадзянства. Аднак цяпер, паводле іх даных, мільярдэр ужо пакінуў краіну.

Абрамовіч атрымаў ізраільскі пашпарт у адпаведнасці з законам аб вяртанні, які дазваляе яўрэям атрымліваць ізраільскае грамадзянства. Як паведамляе ізраільская прэса, Абрамовіч падаў дакументы ў пасольстве Ізраіля ў Маскве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру