Форвард «Рэала» Гарэт Бэйл мае намер перайсці ў іншую каманду цягам лета. Адным з прэтэндэнтаў лічыўся «Тотэнхэм», у якім Бэйл выступаў да пераходу ў «Рэал», аднак лонданцы адмовіліся ад набыцця валійца. Пра гэта паведамляе BBC.

Кантракт, паводле якога Бэйл перайшоў з «Тотэнхэм» у «Рэал» ў 2013 годзе, прадугледжваў, што лонданцы могуць выкупіць гульца назад. «Тотэнхэм» адмовіўся гэта зрабіць, бо сума выкупу аказалася занадта вялікай. Акрамя таго, лонданцы не гатовыя выплачваць Бэйлу заробак, які складае £ 400 тыс. пасля выплаты падаткаў.

Бэйл мае намер змяніць клуб, бо яго не задавальняе колькасць гульнявога часу. Ён хацеў бы пастаянна выходзіць на поле ў асноўным складзе, у той час як Зінедзін Зідан выпускае яго толькі на замену.

Бэйл стаў найлепшым гульцом фіналу Лігі чэмпіёнаў, які прайшоў у Кіеве 26 мая. Ён выйшаў на замену ў другім тайме і прынёс «Рэалу» перамогу, зрабіўшы дубль. Першы гол ён забіў ударам цераз сябе, а другі стаў вынікам памылкі галкіпера «Ліверпуля» Лорыса Карыуса, які прапусціў мяч пасля нескладанага далёкага ўдару. «Рэал» выйграў у гэтым матчы з лікам 3:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?