Reuters.com

Reuters.com

Дактары бальніцы ў Солсберы, дзе пасля атручвання праходзілі лячэнне былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія, сталі гасцямі праграмы Newsnight на Бі-бі-сі, якая выйдзе ў эфір 29 мая. Вытрымкі з інтэрв'ю ў ноч на 29 мая апублікаваныя на старонцы праграмы ў Twitter.

«Я думаю, што значная частка паляпшэнняў і поспеху ў лячэнні гэтых людзей звязана з вельмі добрай базавай інтэнсіўнай тэрапіяй генерычнымі прэпаратамі, выдатнай калектыўнай працай дактароў, фантастычным клопатам і адданасцю нашых медсясцёр», - сказаў загадчык аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі Дункан Мюрэй.

«І я мяркую, што падтрымалі і ўнеслі свой немалы ўклад вельмі добра інфармаваныя міжнародныя эксперты — некаторыя з іх, на шчасце, апынуліся проста ў нас на парозе, у тым ліку з «Партон-Дауна» (трэніровачны цэнтр па абароне ад хімічнай, біялагічнай, радыелагічнай і ядзернай небяспекі блізу Солсберы)», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0