Аўстрыйская кіроўная кааліцыя ў складзе кансерватараў і правых папулістаў збіраецца скараціць памер дзяржаўных сацыяльных дапамог для асоб, якія не змогуць пацвердзіць сваё веданне нямецкай. Адпаведныя планы агучыў фэдэральны канцлер Себасцьян Курц, паведамляе Deutsche Welle.

«Асноўнае правіла, якое мы ўвядзем, будзе заключацца ў тым, што нямецкая мова стане ключом да атрымання мінімальных выплат ў поўным аб'ёме», — паведаміў Курц падчас прэс-канферэнцыі. «Гэта значыць, што той, хто ў недастатковай меры валодае мовай, не зможа цалкам на іх прэтэндаваць», - растлумачыў ён.

Канцлер Аўстрыі удакладніў, што большая частка асоб, якія карыстаюцца дадзенымі выплатамі, пражывае ў Вене. Прыкладна палова з іх — замежныя грамадзяне.

У адпаведнасці з новым правілам памер мінімальнай дапамогі на аднаго чалавека складзе 563 еўра ў месяц. Для аўстрыйцаў сума можа быць павялічана да 863 еўра ў месяц, і то толькі пры ўмове паспяховай здачы моўнага тэсту. Дапамогі на дзяцей таксама будуць скарочаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0