4 красавіка каля цеплатрасы ў Бялынічах знайшлі цела нованароджанага хлопчыка. Завялі крымінальную справу, пачалі шукаць маці.

Следчы камітэт распавёў падрабязнасці здарэння. Адразу пасля трагічнай знаходкі ў пад’ездзе аднаго з дамоў знайшлі біялагічныя сляды — то бок роды праходзілі там, проста на лесвіцы.

А пазней вызначылі і маці. Гэта 33-гадовая жанчына з Беразіно, якая жыла ў Бялынічах, нідзе не працавала, мела праблемы з алкаголем. Яна ўжо мае 7-гадовую дачку.

На ўлік па цяжарнасці жанчына не станавілася. Але дзіця яна не забівала — па версіі следства, смерць наступіла ад траўмы, атрыманай пры празмерным здушванні галавы ў родавых шляхах маці падчас родаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?