На ЛГБТ-актывістку Вікторыю Біран, якая 24 мая выйшла з плакатам «Самі вы падробка» да Дома ўрада, будынкаў МУС І КДБ у Мінску, склалі адміністрацыйны пратакол.

Біран такім чынам адрэагавала на заяву МУС, якую назвала «публічнай гамафобіяй» (у заяве аднаполыя адносіны называліся «падробкай»). Фотаздымкі са сваіх «пікетаў» актывістка выклала ў фэйсбуку. Праз некалькі дзён на яе склалі пратакол за правядзенне «масавага мерапрыемства — адзіночнага пікета».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0