— Здароў!

— Здароў!

— Ну што спаймаў?

— Ай, нешта слаба… ішчэ плотка ні йдзе.. адна верхаводачка.. зая*ла мяне яна! а як-та па-рускаму будзя.. чакай… зара' скажу… уклейкабл*ць!

— А во твой прыяцель! [Мой сабака]

— Ааа… бляха… я ўжо здалёку вас увідзіў… як ён мяне спалохаў быў летась… думаў, чыста воўк… як пёр да мяне… а, аказалася, лашчыцца.. а я ножык у куртцы мацаў…

— Ну што, перазімавалі?

— Перазімавалі, дзякуй Богу… гэта ж перад зімой як я табе званіў «усё хавай»… я ўсяму мястэчку званіўшы.

— Дык у мяне хаваць німа чаго асоба… а чаго ты тады спалохаўся?

— Гааа… як яно было… халера бяры… я ішоў па полі са сваёю цацкаю…

— З чым?

— Ну, з міталаскацілям! Я люблю… як камбаін пастаўлю на зіму, гароды сваі параблю.. а такая зіма гаўнячая… што рабіць? я ў інтырнэт! шусь! ага! тамыка табе і карты-мапы польскія, а мне баба таксама казала, дзе ў нас па мястэчку корчмы стаялі, дзе якія футары на вывоз адправілі, а і фронт жа стаяўшы доўга! тры гады! капітальна! першыя немцы… ага… і хаджу я па раллі… віджу, буханка ехая… стала… выйшлі два.. пільнуюць мяне ў бінокль… ё тваё масла! на хіра мне праблемы!? я ходу… думаю, хер яны панясуцца… ага… я дажа ўдзівіўся, як гэтая машына па раллі за мной паперла… ну, што рабіць… я тады пад пуцю шныркануўшы, і ў лясок… а лісты апалі! мяне відна! а гэныя выскачылі ўдвох, маладыя… гадоў па трыццаць… яны ў берцах, а я ў ботах… во гэтых во!.. на размер большыя!… дык ясна, што ні тая ў мяне скорасць… дагоняць… я тады гэныя патроны царскія з кішэня выкідаю… і чую: Сірога, Сірога! акружай іво!.. я ляту, зырк назад — а матачкі! з аўтаматам! а бляха… ішчэ зара' стрэльня! стаў, кажу, здаюся! а яны:

— Мужык! Ты чаго ад нас уцякаў?

— Дык вы ж даганялі!

— Мы у вас хацелі спрасіць пад'езд да рэчкі, у нас рэйд па браканьерах!

— Гляджу, а яны ў формі, і на руках значкі — ахова прыроды… А ёлы-маталы… а яны… муся, мінты быўшыя… будуць мне казаць:

— А што та у вас? міталаіскаціль?

— Ага, кажу.

— А ліцэнзія?

— Якая ліцэнзія?

— Дык што, міліцыю вызываім?

— Хлопцы, якая міліцыя!? Я ж і ні знайшоў ішчэ нічога! можа палюбоўна?

…І здзерлі гэтыя паскуды з мяне грошы… Вот я ўсім нашым мужыкам і званіў цэлы вечар, каб хавалі ружжа, сеткі і ўсё такоя. Яны ж мне прагаварыўшыся былі пра сваю аперацыю…

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру