Абвінавачванне ў забойстве з асаблівай жорсткасцю двухгадовай дзяўчынкі ў Слуцку прад'яўлена сужыцелю маці загінулай, паведамляе БелТА. Следства знаходзіцца ўжо на завяршальным этапе.
Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Чакаецца заключэнне псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы. Акрамя таго, па выніках расследавання будзе дадзена і прававая ацэнка дзеянням маці, з улікам таго, што зафіксавана наяўнасць цялесных пашкоджанняў у іншых дзяцей — сям'я шматдзетная.
29 студзеня ў адным з дамоў у Слуцку медыкамі была знойдзена двухгадовая дзяўчынка ў цяжкім стане са слядамі збіцця. Не зважаючы на ўсе намаганні лекараў, яна памерла. Была распачата крымінальная справа. Былі затрыманыя 26-гадовыя маці дзяўчынкі і яе сужыцель.





