У Кіеве ўвечары 29 мая ва ўласнай кватэры застрэлілі расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку.
Яго жонка была ў ванным пакоі. Яна пачула стрэлы, выйшла, убачыла мужа ў крыві і выклікала хуткую.
Кіеўская паліцыя паведамляе, што Бабчанка памёр у карэце хуткай дапамогі.
Кіеўскае ўпраўленне паліцыі склала фотаробат падазраванага ў забойстве.
Расійскі ваенны карэспандэнт Аркадзь Бабчанка, вядомы сваімі крытычнымі матэрыяламі на адрас Уладзіміра Пуціна і палітыкі пуцінскага рэжыму, а таксама падтрымкай Украіны пасля Майдана, пакінуў Расію пасля шматлікіх пагроз у яго адрас і адрас яго сям'і. У апошні час жыў у Кіеве.
Журналістыкай заняўся ў 2000 годзе, пасля звальнення ў запас з расійскай арміі, у шэрагах якой прымаў удзел у першай і другой чачэнскай войнах. Быў карэспандэнтам «Новай газеты», пазней — ваенным карэспандэнтам падчас вайны ў Паўднёвай Асеціі ў 2008 годзе.
Чытайце таксама:
Журналіст Бабчанка жывы. Украінскія спецслужбы інсцэніравалі «забойства» ВІДЭА





