Юнакі вымагалі ў пацярпелага каля $50 тысяч, інфармуе крыніца Nation News.
28 мая пецярбургскія паліцэйскія затрымалі двух беспрацоўных грамадзян Беларусі, 22-гадовага юнака і 26-гадовую дзяўчыну. Іх вінавацяць ў тым, што позна ўвечары 19 мая яны ўварваліся ў кватэру 33-гадовага доктара і абрабавалі мужчыну. Забралі $240, пасля пагражалі пісталетам і прымушалі фатаграфавацца голым.
Затым запатрабавалі перадаць ім каля $50 тысяч, пагражаючы апублікаваць фотаздымкі.
Доктар пайшоў у паліцыю, парачку беларусаў затрымалі. У юнака сапраўды быў пісталет, праўда, пнеўматычны.
Цяпер паліцыя правярае, ці не пацярпеў ад дзеянняў зламыснікаў нехта яшчэ.