Здарэнне адбылося вечарам 27 мая ў пасёлку Пашкоўскім Краснадарскага края.

Мясцовы хлопец і 28-гадовая дзяўчына з Беларусі выпівалі ў гасцях, там і заначавалі. Раніцай мужчыны вырашылі працягнуць застолле, але дзяўчыне гэта не спадабалася, і яна пра гэта ў рэзкай форме пачала казаць свайму сябру, паведамляе kuban.aif.ru.

Узнік канфлікт, у выніку дзяўчына нанесла не менш за 15 удараў кулакамі па галаве хлопцу, пасля чаго той пайшоў спаць. Праз некалькі гадзін дзяўчына знайшла яго без прыкмет жыцця. Дзяўчына і выклікала брыгаду медыкаў і паліцыю. Паведамляецца, што смерць наступіла ў выніку чэрапна-мазгавой траўмы.

28-гадовая абвінавачаная затрыманая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0