У Оршы кіроўца легкавіка збіў на пешаходным пераходзе дзяўчынку, паведамляе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Кіроўца на нерэгуляваным пешаходным пераходзе не прапусціў школьніцу. У выніку наезду дзяўчынка 2004 года нараджэння атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная ў рэанімацыю.
У кіроўцы, жыхара Магілёва, узялі аналізы. Па гэтым факце праводзіцца праверка.