Кітайская кампанія Midea Group хацела б выкупіць вытворчасць пральных машын у «Атланта». Гэтую інфармацыю Tut.by пацвердзіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.
«Сапраўды паступіла такая прапанова ад кітайскага боку. Яны гатовыя цалкам выкупіць вытворчасць пральных машын у «Атланта», — сказаў Сямашка.
Ён не ўдакладніў цану пытання, паколькі яшчэ ідуць перамовы.
Паводле яго слоў, магутнасці «Атланта» дазваляюць вырабляць да 1 мільёна пральных машын, але само прадпрыемства пакуль вырабляе каля 250 тысяч.
«Калі інвестар бярэцца за вытворчасць 1 мільёна машын і больш, то, напэўна, сам Бог загадаў [ім гэта даверыць]», — сказаў Сямашка.
0
0
0
0
0
0