Ярка-зялёны колер вады ў рацэ ў Горках заўважыла чытачка Horki.info.

Што ж здарылася? Аказалася, што пры правядзенні гідраўлічнага выпрабавання цеплавых сетак праз дэфект трубаправода адбылася ўцечка сеткавай вады, якая была афарбаваная арганічным фарбавальнікам «Уранін А».

Гэтая вада трапіла ў раку ў невялікай колькасці і часова афарбавала яе ў зялёны колер.

У «Камунальніку» адзначаюць, што гэта ніяк не паўплывала на экалагічную сітуацыю ў рацэ, а «Уранін А» бясшкодны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0