Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе раскрытыкавала Службу бяспекі Украіны за падман у сувязі з інсцэніроўкай забойства расійскага журналіста Аркадзя Бабчанкі.

Пра гэта заявіў прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Арлем Дэзір.

«З палёгкай даведаўся, што Аркадзь Бабчанка жывы! Асуджаем рашэнне аб распаўсюдзе ілжывай інфармацыі пра жыццё журналіста. Дзяржава абавязана прадастаўляць грамадскасці карэктную інфармацыю», — паведаміў ён у Twitter.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0