У міліцыю звярнуўся 43-гадовы магілёвец. Мужчына распавёў, што яго збіў невядомы проста на вуліцы.

Праваахоўнікі разабраліся ў сітуацыі і знайшлі хулігана. Ім аказаўся 43-гадовы кіроўца-дальнабойшчык, піша mycity.by.

У той вечар мужчына быў моцна п'яны і засмучаны: ад яго сышла каханая дзяўчына. У выніку ён стаў сварыцца з выпадковым мінаком, а затым і пачаў яго збіваць. У алкагольным трызненні яму здалося, што мінак адабраў яго грошы, і ён паспрабаваў іх вярнуць.

Цяпер на мужчыну будзе заведзена крымінальная справа за хуліганства. Дальнабойшчыку пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?