thelocal.dk

thelocal.dk

Парушальнікаў забароны чакае штраф да 10 тысяч крон. У Amnesty International новы закон назвалі парушэннем правоў мусульманак.

Дэпутаты Фалькетынга (парламента Даніі) большасцю галасоў (75 супраць 30) прынялі закон, які забараняе жыхарам краіны і прыезджым насіць у грамадскіх месцах галаўныя ўборы, якія хаваюць твары гаспадароў, паведамляе дацкая рэдакцыя партала The Local.

У адпаведнасці з законам, які ўступіць у сілу з 1 жніўня 2018 года, на парушальнікаў забароны будуць накладацца штрафы. У першы раз сума штрафу складзе 1000 дацкіх крон (€ 134). З кожным новым парушэннем забароны штраф будзе павялічвацца і можа вырасці да 10 тыс. крон (€ 1,34 тыс.). Перад прыняццем закона Дацкая народная партыя (ДНП) прапаноўвала зрабіць больш жорсткім пакаранне для «рэцыдывістаў», зрабіўшы магчымым прыгаворваць іх да пазбаўлення волі на тэрмін да шасці месяцаў, аднак у выніку гэтая прапанова не прайшла.

Па дадзеных The Local, прыняцце зробіць немагчымым нашэнне мусульманкамі паранджы, што цалкам закрывае твар (яна ж бурка) і нікаба, што пакідае толькі шчыліну для вачэй. Тым не менш, у самім законе не гаворыцца, што ён накіраваны менавіта супраць нашэння бурак і нікабаў. Забарона тычыцца любых галаўных убораў, якія хаваюць твар, за выключэннем тых, нашэнне якіх прадпісана заканадаўствам Даніі. Так, напрыклад, матацыклісты па-ранейшаму павінны будуць адзяваць шлемы, не асцерагаючыся таго, што іх прыцягнуць за гэта да адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?