У Ліцэі БДУ падлічылі канчатковыя прахадныя балы сёлетняга набору. Па профілях балы размеркаваліся наступным чынам:

- інфарматыка-матэматычны — 92
- гісторыка-грамадазнаўчы — 92 (91)
- філалагічны (англ.) — 144
- філалагічны (рус.) — 127
- матэматычны — 95
- біялагічны — 145
- хімічны — 119
- фізічны — 83 (82)

Як бачна, найбольшую колькасць балаў трэба было набраць, каб паступіць на біялагічны профіль, бо і конкурс на паглыбленае вывучэнне біялогіі быў найбольшым — 9,3 чалавека на месца.

На паступленне ў матэматычны клас зарэгістраваліся 297 абітурыентаў (конкурс — 7,5 чалавека на месца), у фізічны — 250 (конкурс — 6,2), інфарматыка-матэматычны — 161, гісторыка-грамадазнаўчы — 137, філалагічны (англійская) — 140, хімічны — 130, філалагічны (руская) — 84.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0