Фота: ulej.by

Фота: ulej.by

Арганізатары збору сродкаў на выданне пяцітомніка Святланы Алексіевіч «Галасы ўтопіі» паведамілі, што не паспяваюць ўкласціся ў абяцаныя тэрміны і прывезці кнігі ў маі, піша Еўрарадыё:

«Узнікла невялікая затрымка, у сувязі з чым кнігі прыедуць у Мінск у дзясятых днях чэрвеня. Прэзентацыя ў Мінску запланаваная на 25 чэрвеня і пройдзе ў ОК16».

Выдавец пяцітомніка Ігар Логвінаў тлумачыць Еўрарадыё, што затрымка адбылася праз складаную вокладку, якую давялося змяняць пяць разоў:

«З вокладкай шмат праблем у друкарні. Ужо пяць разоў мянялі яе. Вось літаральна на днях адправілі канчатковы варыянт. Спадзяёмся, што кнігі прыедуць у Беларусь у пачатку чэрвеня».

Праблема заключаецца яшчэ і ў тым, што тыпаграфія, якая друкуе беларускія пераклады асноўных твораў нобелеўскай лаўрэаткі, знаходзіцца ў Цверы, што за 725 кіламетраў ад Мінска.

З’яўленне беларускіх перакладаў Святланы Алексіевіч было б выдатным падарункам да 70-гадовага юбілею, які пісьменніца адзначае сёння, 31 траўня. Але, на жаль, атрымалася так, як атрымалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?