Высокі прадстаўнік Еўрапейскага cаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі/Віцэ-старшыня Еўрапейскай камісіі Федэрыка Магерыні сустрэлася сёння ў Бруселі з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

ЕС запускае першую камунікацыйную кампанію «Разам мы паляпшаем жыццё» ў маштабах усёй краіны, якая акцэнтуе ўвагу на перавагах супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю для насельніцтва Беларусі і падкрэслівае канкрэтныя вынікі праектаў у сферы эканамічнага росту, энергетычнай эфектыўнасці і аховы здароўя, якія фінансуюцца ЕС. Гэтая камунікацыйная кампанія акцэнтуе ўвагу на канкрэтных выніках супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю у сферах развіцця эканомікі, эфектыўнага выкарыстання энергіі і аховы здароўя.

Запуск кампаніі супадае з сустрэчай паміж кіраўніком знешнепалітычнага ведамства ЕС Фрэдэрыкай Магерыні і Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем у Бруселі.

Штогод па ўсёй Беларусі для стварэння дадатковых працоўных месцаў, паляпшэння ўмоў і спрыяння развіццю новых магчымасцей для беларусаў сумесна ажыццяўляецца шэраг праграм.

На працягу апошніх двух гадоў назіраецца прагрэс у адносінах ЕС і Беларусі.

У 2014—2017 гг. пакет дапамогі Беларусі з боку ЕС у рамках Еўрапейскага інструмента суседства склаў 91,5 млн. еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0