Аўтар прызнае, што ў Беларусі ніколі не спрабавалі перапісаць вынікі той вайны, але падзеі апошніх гадоў сведчаць аб тым, што беларускія ўлады ўсяляк у гэтым пытанні імкнуцца дыстанцыявацца ад Расіі.

Зотаў звяртае ўвагу на праблемы з арганізацыяй «Несмяротнага палка» ў Мінску, адсутнасць паўнавартаснага вайсковага парада 9 Мая ў Мінску, а таксама неадназначнае стаўленне дзяржавы да георгіеўскай стужкі. Аўтар узгадвае гісторыю ў Слуцку, калі мясцовы ідэолаг зняла са школьніцы чорна-аранжавую стужку.

Не падабаецца Зотаву і тое, што гарадская адміністрацыя дазволіла правесці «Несмяротны полк» арганізацыі «Русь молодая» — на думку аўтара, гэтая арганізацыя з'яўляецца праўладнай.

Чытайце таксама: Сетка: як Расія стварае ў Беларусі рэгіянальныя сайты на базе аўтараў з «Румола» і НОДа

«Афіцыйная беларуская гістарычная навука, нягледзячы на імклівы нацыяналістычны нахіл, да гэтага часу захоўвае мноства савецкіх рудыментаў. Яна знаходзіцца ў крыху дваістым становішчы: з аднаго боку, ад яе патрабуецца гістарычна абгрунтаваць неабходнасць існавання асобнай беларускай дзяржавы, з іншага — улада пакуль яшчэ не дала канчатковае дабро на пераход да «нацыянальнай гісторыі» па ўкраінскім узоры, што істотна ўскладняе справу»,

— разважае Lenta.ru.

Аўтар кпіць з нацыянальнага «апазіцыйнага» беларускага погляду на гісторыю, абураецца, што такіх «апазіцыйных» кніг поўна ў беларускіх кнігарнях, але прызнае, што «афіцыйная» беларуская гісторыя пакуль далёкая ад «нацыяналістычных» узораў. Хаця погляд на вайну Расіі з Напалеонам 1812 года ў «афіцыйных» і «нацыяналістычных» гісторыкаў супадае.

Але аўтар супакойвае сваіх чытачоў — нічога страшнага няма. Беларуская дзяржава ўсяго толькі імкнецца акрэсліць сваю асаблівую ролю.

«І добра, калі з часам усведамленне гэтай асаблівай ролі не ператворыцца ў стварэнне цалкам іншай трактоўкі тых падзей. Як гэта было, напрыклад, ва Украіне»,

— рэзюмуе Lenta.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?