president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка бачыць галоўную пагрозу міру ў сутыкненні буйных дзяржаў. Пра гэта ён заявіў сёння, размаўляючы з памежнікамі і іх сем'ямі пры наведванні пагранзаставы «Дзівін» у Кобрынскім раёне, піша БелТА.

«Асноўная пагроза, як я яе бачу, — сутыкненне інтарэсаў буйных дзяржаў. Паглядзіце, што адбываецца. Галоўнае сутыкненне — гэта ЗША з Кітаем. Кітайцы падняліся, яны выйшлі ў лідары па многіх напрамках. Натуральна, амерыканцы не хочуць губляць лідзіруючае становішча і свой манапалізм у свеце. Па гэтай лініі адбываецца галоўнае сутыкненне, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Сутыкненне паміж Расіяй і Захадам, Расіяй і ЗША. Ёсць трэнні паміж Індыяй і Кітаем, вельмі шмат праблем паміж Кітаем і В'етнамам па выспах Спратлі».

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што гэтыя сутыкненні ў чымсьці праяўляюцца. Напрыклад, у сітуацыі на Данбасе і Сірыі. «Гэта ўжо адкрытае супрацьстаянне», — заўважыў ён.

Што тычыцца Сірыі, Аляксандр Лукашэнка дадаў, што там сутыкнуліся інтарэсы буйных дзяржаў. «Лоб у лоб стаяць на пазіцыях часам Расія, асабліва Іран і ЗША», — заявіў беларускі лідэр.

«Дакладна так і ва Украіне. Мне здаецца, што там бы, можа быць, і быў мір, калі б у гэтым супрацьстаянні не былі зацікаўлены іншыя. Вы ведаеце хто», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0