Збіты ў Афганістане савецкі ваенны лётчык, які да гэтага часу лічыўся зніклым без вестак, аказаўся жывы. Пра гэта РІА «Новості» паведаміў кіраўнік Саюза дэсантнікаў Расеі Валерый Вастроцін. Знойдзены мужчына знаходзіцца ў Афганістане. Валерый Вастроцін не назваў імя і прозвішча лётчыка, спаслаўшыся на прыватнасць інфармацыі.

Паводле інфармацыі агенцтва, лётчык хоча вярнуцца дадому, і арганізацыя цяпер працуе над высвятленнем яго асобы і магчымасці вяртання на радзіму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0