Аб'яднаная група кітайскіх і амерыканскіх спецыялістаў з універсітэтаў Чжэцзян і Мічыгана прадэманстравала атаку, якая знішчае цвёрды дыск з дапамогай гукавых хваль. Чутнае і ўльтрачастотное ўздзеянне здольна фізічна пашкодзіць носьбіты і файлы, паведамляецца ў даследаванні.

Асаблівасць праведзенага эксперыменту ў тым, што гук можна запусціць як паблізу камп'ютара, так і з убудаванага дынаміка. У другім выпадку машына па сутнасці знішчыць саму сябе. Захапіўшы кіраванне і запусціўшы ўбудаваны на вэб-старонцы файл, застаецца толькі пачаць зваротны адлік да «смерці».

Каб наступствы сталі незваротнымі, дастаткова 45 секунд прайгравання гуку: па заканчэнні гэтага часу шэраг ноўтбукаў ламаліся. Некаторыя супраціўляліся да чатырох хвілін, але пазней усё ж таксама станавіліся нерабочым. Уразлівымі з'яўляюцца не самі цвёрдыя дыскі, а датчыкі, прызначаныя для іх абароны.

Ад уздзеяння пацярпелі і аперацыйныя сістэмы. Выкарыстаныя пры тэставанні Windows 10 і Ubuntu 16.04 завісалі і выдавалі шматлікія памылкі.

Такім чынам даследчыкі даказалі, што акустычны напад можа стаць папулярным і жыццяздольным спосабам правядзення кібератакі. Нягледзячы на тое, што яны ніколі раней не былі зафіксаваныя, хакеры здольныя асвоіць такі метад у самыя кароткія тэрміны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?