Каля гродзенскіх замкаў 1 чэрвеня афіцыйна адкрылі помнік Давыду Гарадзенскаму. Скульптуру адкрывалі прадстаўленнем з рэканструктарамі на якім прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх уладаў, міністр культуры Юрый Бондар, турысты і гараджане.

Аўтарам помніка гродзенскаму старасце з’яўляецца скульптар Сяргей Аганаў. На стварэнне помніка ў майстра сышло 3,5 месяца штодзённай працы. Гарадскія ўлады планавалі, што Давыда ўсталююць ля замкаў да Дня горада ў верасні 2017 года, але на той момант праца яшчэ не была гатовая.

Вышыня скульптупы разам з пастаментам складае — 3,75 метра, а вага — каля 16 тон. Грошы на помнік вылучыў мецэнат Анатоль Карабач — заснавальнік мінскай фірмы «Хорс-Мотарс», ураджэнец Краснасельскага, што пад Ваўкавыскам. Таксама помнік ствараўся пры падтрымцы Гродзенскай праваслаўнай епархіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?